Episode Details
Back to Episodes
Аляксандр Фрыдман. “Агентура паўсюль”: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам
Published 1 day, 2 hours ago
Description
Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг стаў адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан. Не Расія, канешне, і не Кітай, але тым не менш…
Чым адметны скандал з удзелам былога кіраўніка нямецкай разведкі? Чаму еўрапейскія палітыкі раптам перасталі “хавацца па кутах” ад Рыжанкова? Хто стаіць за “школьнымі пратэстамі” ў Францыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам