Episode Details
Back to Episodes
Віталь Цыганкоў. Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай?
Published 12 hours ago
Description
Дональд Трамп вылучыў свайго “неверагодна паспяховага пасланніка па Беларусі” Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў. А Лукашэнка свайму баявому начальніку Генштаба Муравейку вызначыў працоўную функцыю ў Адміністрацыі — аналізаваць TikTok. І ўсё гэта адбываецца на фоне “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам і настойлівых заяў Марыі Калеснікавай пра неабходнасць больш актыўна Еўрасаюзу шукаць шляхі для наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі.
Выйграе ці прайграе “беларускі перамоўны трэк” ад пашырэння паўнамоцтваў Коўла? Ці здолее былы начальнік Генштаба справіцца з TikTok? Што стаіць за імкненнем Сікорскага паразумецца з Лукашэнкам і ці дапамагае яму ў гэтым пазіцыя Марыі Калеснікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў