Episode Details
Back to Episodes
Разбіраем міф пра савецкую адукацыю
Published 1 day, 12 hours ago
Description
📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.
Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра «самую лепшую ў свеце савецкую адукацыю»? Магчымасці і выклікі для сучаснай адукацыі абмяркоўваем з сузаснавальніцай адукацыйных праектаў, спікеркай-коўчам праектаў TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk, кансультанткай па пытаннях дзелавых камунікацый Валянцінай Чэкан.