Episode Details
Back to Episodes
Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам
Published 1 day, 10 hours ago
Description
Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгледзець прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі.
Што дае чарговая рэзалюцыя па Беларусі для змены сітуацыі ў самой Беларусі? Навошта прызначаць спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі, калі такія спецпрадстаўнікі ёсць ад шэрагу еўрапейскіх краін? Як змяняецца стратэгія ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі і ці гатовы краіны Еўрасаюза наладжваць стасункі з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч