Episode Details

Back to Episodes
Ігар Тышкевіч. Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай?

Ігар Тышкевіч. Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай?

Published 6 days, 13 hours ago
Description
Сустрэча і перамовы міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з калегам, лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым, на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку выклікалі ледзь не шок як у асяродку беларускіх дэмсіл і экспертаў, так і сярод экспертаў польскіх. Тым не менш, пра існаванне непублічных перамоўных працэсаў паміж Мінскам і Варшавай неаднаразова ў эфірах Еўрарадыё казаў Ігар Тышкевіч. І вось яны дасягнулі такога ўзроўню, што выйшлі ў публічную прастору. Дарэчы, на існаванне перамоўных трэкаў паміж Парыжам ды Мінскам, а таксама “нямецкага трэка”, Тышкевіч таксама ўказваў. Якія інтарэсы найперш мае Мінск, дамагаючыся пацяплення адносін з Варшавай? Чым цікавыя стасункі з афіцыйным Мінскам для Парыжа і Берліна? Што стаіць за пераводам былога кіраўніка Генштаба Муравейкі ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us