Episode Details

Back to Episodes
Аляксандр Фрыдман. Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў.

Аляксандр Фрыдман. Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў.

Published 6 days, 12 hours ago
Description
Па даручэнні Дональда Трампа яго спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл цяпер будзе, па адпрацаваным на Лукашэнку “перамоўным трэку”, вызваляць расійскіх палітвязняў. Праўда, Пяскоў ужо заявіў, што ніякіх палітвязняў у Расіі няма і таму размаўляць з Коўлам няма пра што. Але ж тое казаў і Лукашэнка. Што не перашкодзіла яму гандляваць палітвязнямі з амерыканцамі — вызваляць іх у адказ на зняцце санкцый. Ці сапраўды існуе небяспека, што Коўл пераключыцца на “расійскі трэк”, пакідаючы па-за ўвагай беларускіх палітвязняў? Як далёка гатова зайсці Польшча ў падтрыманні “лёгкай адлігі” з рэжымам Лукашэнкі? Чаму ў Еўропе ўсё часцей чуваць галасы пра неабходнасць “дамаўляцца з Пуціным”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us