Episode Details

Back to Episodes
Алесь Міхалевіч. “Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда.

Алесь Міхалевіч. “Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда.

Published 6 days, 14 hours ago
Description
Беларускі адвакат Алесь Міхалевіч 25 верасня выклаў фота з Ерэвана, куды ён прыехаў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі. І падпісаў фота словамі: “Нагадваю, Арменія для беларускіх актывістаў бяспечнай краінай НЕ стала”. У гэты ж дзень у Арменію патрапіў яшчэ адзін беларус, але не па сваёй волі. І адразу быў там затрыманы — Леў Міхееў быў высланы з Грузіі. А ў Арменіі актывіста таксама затрымалі, паколькі ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД па запыце Мінска. Праўда, неўзабаве вызвалілі: Ерэван не выдае замежнікаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. І цяпер ён падаўся на атрыманне палітычнага прытулку ў Арменіі. Галоўнае, каб і там чыноўнікі, як у некаторых еўрапейскіх краінах, не вырашылі, што ў Беларусі рэпрэсіі скончаны… Што рабіць беларусам, якія знаходзяцца ў Грузіі і ў якіх ёсць праблемы з легалізацыяй там — ці варта спадзявацца на атрыманне прытулку ў гэтай краіне? Чаму Арменію называюць небяспечнай для беларускіх актывістаў краінай, хоць яна і не выдае іх рэжыму? Як змянілася стаўленне міграцыйных службаў Польшчы да беларусаў, якія падаюцца на міжнародную абарону, і ці магчыма змяніць гэта стаўленне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us