Episode Details
Back to Episodes
Аляксей Санчук. Шэсць гадоў зняволення, дзевяць месяцаў у ШІЗА
Published 1 week, 2 days ago
Description
Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які мужчына адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай і дачкой ён у Грузіі і неўзабавае плануе эміграваць.
Чаму ён лічыць сябе дваровым актывістам, а не легендарным барабаншчыкам? Як не страціць розум у ШІЗА і ПКТ, дзе ён правёў каля дзевяці месяцаў? Як пазнаёміцца з дачкой, якую апошні раз бачыў сямігадовай дзяўчынкай, а цяпер сустрэў трынаццацігадовым падлеткам? Якія аперацыі патрэбны пасля калоніі і што чакае сям'ю ў Польшчы?