Episode Details
Back to Episodes
Улад Кобец. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе
Published 4 weeks ago
Description
У той час як Анджэй Пачобут насуперак усім перасцярогам паехаў у Беларусь, менавіта тэма бяспекі — як рэгіянальнай, так і асабістай — актыўна абмяркоўвалася на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. Агулам форум быў маштабны: больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, 500 панэльных дыскусій. Безумоўна, закраналася тэма Беларусі, гаварылі пра беларусаў і ад імя беларусаў. Бо беларуская дэлегацыя была прадстаўлена і палітыкамі, і экспертамі.
На якія тэмы і праблемы найперш была скіравана ўвага ўдзельнікаў сёлетняга Форуму? Ці была Беларусь “у павестцы” і ў якім ключы ўзгадвалася? Чым каштоўны ўдзел у такіх сустрэчах і якую карысць беларускаму грамадству яны могуць прынесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец