Episode Details
Back to Episodes
Анаіс Марэн. 889 палітвязняў — дзе еўрапейскія чыноўнікі бачаць паляпшэнне сітуацыі?
Published 1 month ago
Description
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная. Рэпрэсіі даўно сталі сістэмнымі і не слабеюць: на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 889 палітычных вязняў, з якіх мінімум 185 — у асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. А ёсць яшчэ транснацыянальныя рэпрэсіі, адвольнае прымяненне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства і гэтак далей. У гэты ж час часцяком беларусы, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз пераслед, чуюць, што “сітуацыя ў Беларусі палепшылася” і падстаў для надання ім абароны няма…
Чаму беларусы апошнім часам усё часцей атрымліваюць адмову ў міжнароднай абароне на падставе “паляпшэння сітуацыі ў Беларусі”? Як пераламаць такія тэндэнцыі і давесці еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам пра рэальны стан унутры нашай краіны? Ці могуць недзяржаўныя дабрачынныя ініцыятывы справіцца з тымі выклікамі, што паўстаюць перад беларусамі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца па пытаннях адвакацыі дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка”, былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн