Episode Details

Back to Episodes
Яўген Магда. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага

Яўген Магда. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага

Published 1 month ago
Description
Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) адносна магчымага мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, сіяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе сустрэчы з ім прыгадваць як лепшае, што ў яго жыцці здарылася. Але што датычна вынікаў трохгадзінных перамоў з уладаром Крамля, — тут усё складана. Праўда, не менш складана ўсё ў сэнсе станоўчых вынікаў перамоў трампаўскіх пасланнікаў з Зяленскім. Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін — удзельнікаў саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі, дачыненняў з рэжымам Лукашэнкі і агулам успрыманне беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us