Episode Details

Back to Episodes
Гінтаўтас Мажэйкіс. У чаканні эскалацыі: ад дронаў з кантрабандай да расійскіх БПЛА

Гінтаўтас Мажэйкіс. У чаканні эскалацыі: ад дронаў з кантрабандай да расійскіх БПЛА

Published 1 month, 1 week ago
Description
Размовы пра непазбежнасць сутыкнення краін ЕС і НАТА з імперскімі амбіцыямі Расіі — у выглядзе альбо тэрарыстычных атак, альбо наўпроставага ваеннага ўварвання на тэрыторыю адной (ці некалькіх) краін — не сціхаюць апошнія колькі гадоў. Але ў апошнія месяцы яны набылі асабліва пагрозлівыя інтанацыі: чакаюць атак БПЛА альбо тэрарыстаў на аб’екты ваеннай і крытычнай інфраструктуры краін ЕС, нападу на адну з краін Балтыі, адкрыцця другога фронту з Украінай і гэтак далей. Варыянтаў шмат. А пакуль гэтага не здарылася, суседзям Беларусі даводзіцца супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, кантрабандзе, агентам спецслужбаў і рэагаваць на затрыманне ў Беларусі сваіх грамадзян. Так, у канцы жніўня ў Беларусі быў затрыманы і асуджаны за “спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці” 27-гадовы грамадзянін Літвы Дэйвідас Станулявічус (Deividas Stanulevičius). Ці толькі нелегальным мігрантам даюць дарогу на тэрыторыю Літвы праз падземныя тунэлі з Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка на саўдзел у расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Што можа прымусціь Літву змяніць сваю пазіцыю адносна санкцый на транзіт беларускага калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us