Episode Details

Back to Episodes
Вадзім Мажэйка. Донар небяспекі: навошта Лукашэнка стварае сабе такі імідж перад Захадам

Вадзім Мажэйка. Донар небяспекі: навошта Лукашэнка стварае сабе такі імідж перад Захадам

Published 1 month, 1 week ago
Description
Здавалася б, зусім нядаўна Лукашэнка, выступаючы на этнафестывалі “Покліч Палесся”, распавядаў пра Беларусь як мірную краіну, пра жаданне сябраваць з Украінай і ўкраінцамі. А праз колькі тыдняў, сустракаючыся ў Маскве з Пуціным, ізноў паўтарае мантры пра “адзін акоп”, абяцае забяспечыць расійскія ракеты і БПЛА неабходнай мікраэлектронікай і выказвае поўную падтрымку агрэсіўнай палітыцы Масквы. У тым ліку і адносна краін Еўрасаюза. Колькасць спроб нелегальнага пераходу мяжы ў краіны ЕС з тэрыторыі Беларусі таму сведчанне. І менавіта таму нашы суседзі даўно ўспрымаюць Беларусь не як “выспу стабільнасці”, а як “донара рэгіянальнай небяспекі”. Ці сапраўды Беларусь заходнімі краінамі сёння ўспрымаецца выключна як “донар небяспекі” і што найперш спрыяе замацаванню такога іміджу? Як гэта ўплывае на фарміраванне заходняй палітыкі адносна Мінска і ці не нараджае гэта жаданне залагодзіць Лукашэнку? Што рэальна можа зрабіць Лукашэнка, каб не быць уцягнутым канчаткова ў расійскую вайну ва Украіне і ў маскоўскую авантуру адносна краін ЕС і НАТА? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us