Episode Details

Back to Episodes
Аліса Рыжычэнка. Рост заробкаў, працоўныя з КНДР, курс долара і чаканне замоў з Ozon

Аліса Рыжычэнка. Рост заробкаў, працоўныя з КНДР, курс долара і чаканне замоў з Ozon

Published 1 month, 2 weeks ago
Description
Паводле звестак, рэальныя заробкі беларусаў у студзені-ліпені выраслі на 7,7 % . Прычым гэты паказчык павялічваецца ўжо трэці месяц запар. І праўда, сярэдні налічаны заробак у ліпені ў Беларусі павялічыўся да 3172 рублёў. Але гэта так званыя “брудныя” грошы — да сплаты падаткаў і збораў. У любым выпадку выглядае на тое, што гэты рост — сезонны, звязаны з добрымі заробкамі падчас уборачнай. А яшчэ — з няспыннымі ўдарамі УСУ па расійскіх НПЗ… Якія чыннікі спрыяюць росту заробкаў і як доўга гэта працягнецца? Як вайна ўплывае на заробкі работнікаў беларускіх НПЗ і ці сапраўды расійская эканоміка ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці”? Ці ўратуюць беларускі рынак працы рабочыя з КНДР і чым замяніць плацежную сістэму Payoneer? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us