Episode Details

Back to Episodes
Алесь Міхалевіч. Навошта Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук і як пазнаць правакатара

Алесь Міхалевіч. Навошта Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук і як пазнаць правакатара

Published 1 month, 2 weeks ago
Description
Дэпартаваць з краіны, а потым ануляваць беларускія пашпарты вызваленым у выніку перамоў з ЗША палітвязням Лукашэнку, відаць, падалося мала. Нечакана для сябе асобныя з былых вязняў пабачылі свае прозвішчы ў расійскай базе вышуку. Гэта азначае, што іх аб’явілі ў міждзяржаўны вышук. Іншым дэпартаваным вязням сваякі перадалі, што іх “шукае” беларуская міліцыя. І гэта яшчэ справа не дайшла да Інтэрпала! Усё гэта ўскладняе як працэсы легалізацыі, так і проста жыццё людзям. А ў гэты час правакатары кшталту Канапацкай спакойна катаюцца па Еўропе. Які сэнс аб’яўляць у расійскі вышук людзей, якіх вы самі вывезлі ў Еўропу, і чым гэта пагражае таму, хто ў той базе вышуку знаходзіцца’? Калі міліцыянеры прыходзяць да сваякоў дэпартаваных палітвязняў, ці насамрэч іх мэта — “пошук” канкрэтных людзей, ці гэта цынічны здзек са сваякоў палітвязня і з яго самога? Ці будзе рэжым спрабаваць аб’явіць у міждзяржаўны вышук праз Інтэрпал нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага і як супрацьстаяць правакацыям і спробам вярбоўкі з боку спецслужб? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us