Episode Details

Back to Episodes
Ігар Карней. “Інкамунікада”: пра турму, карт-бланш на беззаконне і дэпартацыю

Ігар Карней. “Інкамунікада”: пра турму, карт-бланш на беззаконне і дэпартацыю

Published 1 month, 2 weeks ago
Description
Яшчэ адно сведчанне злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму выйшла ў публічную прастору — кніга былога палітвязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Як зазначае аўтар, “твор з акцэнтацыяй на вычварэнскай методыцы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі — практыцы дадатковага пакарання ўнутры пакарання асноўнага. Катаваннях адзінотай”. Але, безумоўна, не толькі пра гэта. Чаму абавязковы прагон праз “сінгл-румы” штрафных ізалятараў трэба лічыць здзекам, і ніяк інакш? На што разлічваюць ініцыятары падобнай экзекуцыі і ад каго атрыманы карт-бланш на беззаконне? Як творчасць дазваляе справіцца з траўмамі, атрыманымі ў лукашэнкаўскіх катавальнях, і які шлях чакае кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былы палітвязень, пачынаючы літаратар Ігар Карней і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us