Episode Details

Back to Episodes
Ірына Сідорская. Як прыгажосць і блізкасць да “цела” Лукашэнкі паляпшаюць дабрабыт

Ірына Сідорская. Як прыгажосць і блізкасць да “цела” Лукашэнкі паляпшаюць дабрабыт

Published 1 month, 2 weeks ago
Description
Саламяная прыгажуня з касой і чырвона-зялёнымі стужкамі да “Дажынак”, асабістая доктарка Лукашэнкі з Hermès і Cartier на Лазурным Беразе, маладыя ўдзельніцы конкурсаў прыгажосці ў атачэнні кіраўніка дзяржавы, “будучыя мамы”, якіх дзяржава хоча спачатку абавязкова правяраць на рэпрадуктыўныя рызыкі, а пасля нараджэння дзіцяці — “хутчэй вяртаць у эканоміку”, і беларускі, якіх пасля допытаў на мяжы прымушаюць распранацца. На першы погляд — зусім розныя гісторыі. Але разам яны складаюцца ў красамоўны партрэт Года беларускай жанчыны. Якую жанчыну насамрэч хоча бачыць беларуская дзяржава і што праз гэта яна расказвае пра сябе? Як маладосць, прыгажосць і блізкасць да Лукашэнкі могуць канвертавацца ў статус і доступ да рэсурсаў, і чаму пасля допытаў і праверкі тэлефонаў на мяжы жанчын прымушаюць распранацца? Ці не становіцца цела яшчэ адной тэрыторыяй, на якой улада паказвае: межы тут вызначаеш не ты? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us