Episode Details
Back to Episodes
Павел Вінаградаў. Пра “скрадзеныя” грошы палітвязняў, плато рэпрэсій і права на крытыку
Published 1 month, 2 weeks ago
Description
Коўл усё ніяк не едзе, і гэта выклікае занепакоенасць. Маўляў, няўжо “перамоўны трэк” паміж Вашынгтонам і Мінскам скончыўся, ніякай “біг дзіл” не будзе — і вызваленняў таксама?! У гэты нявызначаны час адны кажуць пра неабходнасць далучаць да перамоў і гандлю з рэжымам еўрапейцаў, іншыя разважаюць пра магчымасць Круглага стала і нацыянальнага дыялогу, нехта аднекуль пабачыў змяншэнне рэпрэсій… А хтосьці лічыць грошы і кажа пра недастатковую падтрымку палітвязняў з боку фондаў (чытай — Офіса).
Ці маюць пад сабой падставы абвінавачванні ў недастатковай ці няпоўнай падтрымцы палітвязняў і як на велічыню дапамогі ўплывае медыйнасць? Ці залежыць велічыня дапамогі ад “лаяльнасці да Офіса” і ці з’явіліся прыкметы гатоўнасці рэжыму да лібералізацыі? Ці не прыйшоў час адмовіцца ад санкцыйнага ціску і пачаць размаўляць і дамаўляцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў