Episode Details
Back to Episodes
Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне
Published 1 month, 2 weeks ago
Description
У суботу, 5 верасня, у варшаўскім клубе Niebo адбудзецца пяты фестываль беларускай музыкі Graj. Гасцей чакаюць выступленні артыстаў Volski, J:МОРС, Дай Дарогу!, Dzieciuki, “Разбітае сэрца пацана” і не толькі. Ну а мы таксама падрыхтавалі вам сюрпрыз — разыграем два квіткі на фэст! Невялічкі конкурс з цікавымі пытаннечкамі зладзім проста ў жывым эфіры разам з Лявонам Вольскім, Паўлам Градніцкім і суарганізатаркай Graj Інэс Сянкевіч. Далучайцеся!
Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Як на арганізатарах беларускіх фэстаў і беларускіх музыках адбіваецца тое, што Варшаву апошнім часам апанавалі фэсты і канцэрты “харошых рускіх”, і ці варта нам з імі дзяліцца на сваіх і чужых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі