Episode Details
Back to Episodes
Антон Пянькоўскі. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы
Published 1 month, 3 weeks ago
Description
Следам за талібамі, дэлегацыя якіх проста цяпер знаходзіцца ў Беларусі, у Мінск плануе завітаць прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн. Нагадаем, што ў 2021 годзе ў М’янме да ўлады прыйшла хунта, што прывяло да пратэстаў і грамадзянскай вайны, у выніку якой загінула як найменей 90 тысяч чалавек. Але што казаць, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансуе хуткую сустрэчу “са сваім сябрам Кім Чэн Ынам”. І па-ранейшаму захоўвае невытлумачальную сімпатыю да Пуціна. Нягледзячы на тое, што ад “духа Анкорыджа” нават духу не засталося…
Чаму ў Мінск пацягнуліся прадстаўнікі і лідары дыктатарскіх рэжымаў і што іх звязвае з Лукашэнкам? Ці сапраўды ў Трампа існуе сімпатыя да дыктатара Паўночнай Карэі і ці змянілася яго стаўленне да Пуціна? Што адбываецца з “духам Анкорыджа” і як шматлікія перамогі Трампа ў розных войнах уплываюць на будучыя выбары ў Кангрэс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі