Episode Details

Back to Episodes
Аляксандр Каваленка. Пагроза з поўначы: што стаіць за словамі Лукашэнкі пра жаданне міру

Аляксандр Каваленка. Пагроза з поўначы: што стаіць за словамі Лукашэнкі пра жаданне міру

Published 1 month, 3 weeks ago
Description
Украінскія дроны ўсё часцей турбуюць Маскву і далятаюць да аб’ектаў за некалькі тысяч кіламетраў ад мяжы. У адказ у Расіі ўсё гучней кажуць пра мабілізацыю. І хоць афіцыйна гэта не пацвярджаецца, Лукашэнка на ўсялякі выпадак загаварыў пра нежаданне беларусаў ні з кім ваяваць. Што, праўда, не замінае беларускім прадпрыемствам пашыраць супрацу з расійскім ваенна-прамысловым комплексам і працаваць на вайну. Да вайны ці, як мінімум, да правакацый з боку Расіі (не выключана, што і з тэрыторыі Беларусі) рыхтуецца і Еўропа. Такое адчуванне, што да вялікай вайны застаецца зусім няшмат. Чым адметныя апошнія атакі Украіны па аб’ектах у Расіі і што мае на мэце Расія, наносячы свае ракетныя ўдары па Украіне? Ці можна верыць у міралюбства Лукашэнкі і што стаіць за яго словамі? Ці сапраўды новыя палігоны для БПЛА, якія будуе Расія ля сваіх заходніх меж, нясуць пагрозу краінам ЕС і ці насамрэч пагроза Украіне з поўначы на сёння невідавочная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us