Episode Details
Back to Episodes
Сцяпан Стурэйка. Чый насамрэч ЕГУ, што ў ім беларускага і хто фарміруе яго праграму
Published 1 month, 3 weeks ago
Description
Словы Паўла Севярынца пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ужо даўно на самай справе ні беларускім, ні тым больш нацыянальным універсітэтам не з’яўляецца, выклікалі вялікую дыскусію. Тым больш што Севярынца падтрымаў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч. Па яго словах, у ЕГУ практычна няма праграм, скіраваных на беларускую навукова-адукацыйную павестку, і нам неабходна думаць пра заснаванне сваёй нацыянальнай ВНУ. Ну і ўзнікае пытанне грошай на фінансаванне ЕГУ, якія ідуць з тых сродкаў, што выдаткоўваюцца на беларускую супольнасць.
Чаму ўзнікла пытанне “беларускасці” ЕГУ і ці адпавядае рэчаіснасці адмаўленне ў гэтым універсітэту ў Вільні? Ці мае значэнне тое, на якой мове функцыянуе ВНУ, і ці рэальна сёння за мяжой стварыць менавіта нацыянальную беларускую ВНУ? Што беларускага ёсць сёння ва ўніверсітэцкай праграме ЕГУ і як на яго працы адбіваецца “экстрэмісцкі статус”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт па культурнай спадчыне, дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка