Episode Details

Back to Episodes
Наталля Васілевіч. Пра секты, скажэнні веры і веру ў магчымасць залагодзіць злачынцаў

Наталля Васілевіч. Пра секты, скажэнні веры і веру ў магчымасць залагодзіць злачынцаў

Published 1 month, 3 weeks ago
Description
Прапагадна б’е ў званы: у Беларусі актывізаваліся псеўдарэлігійныя структуры! Паведамляецца пра тое, што “іх адэпты называюць сябе святарамі, праводзяць “богаслужэнні” ў дамах і кватэрах, заклікаюць людзей не наведваць праваслаўныя прыходы і скажаюць сапраўдную веру”. Каб вы чаго не падумалі, то размова не пра тых “святароў”, якія праводзяць службы ў казармах АМАПа ці на вайсковых палігонах, маўчаць пра рэпрэсіі вернікаў і заклікаюць падтрымліваць расійскіх акупантаў альбо ісці ваяваць на іх баку і забіваць мірных украінцаў. Ну а каталіцкіх святароў высылаюць з Беларусі зусім з іншай нагоды. Чым адметная сітуацыя з “псеўдарэлігійнымі структурамі” ў Беларусі і чым ад секты адрозніваецца сённяшняя Беларуская праваслаўнай царква Маскоўскага патрыярхату? Ці адрозніваецца служэнне “ў дамах і кватэрах” ад служэння ў казармах? Што адбываецца з каталіцкімі святарамі ў Беларусі, і ці сапраўды Марыя Калеснікава стала “асобай №1” беларускай супольнасці ў Германіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us