Episode Details

Back to Episodes
“Бюро Медыя”. “Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе?

“Бюро Медыя”. “Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе?

Published 1 month, 3 weeks ago
Description
Дзе руская мова — там і “рускі свет”. Прасоўваць ідэалогію якога Расія імкнецца найперш з дапамогай мяккай сілы. І для гэтага ў яе ёсць шэраг адпаведных структур. Да прыкладу, Фонд Гарчакова альбо Маскоўскі Дом суайчынніка. У апошняга шмат філіялаў па ўсім свеце. У Беларусі МДС працуе праз так званы Дом Масквы ў Мінску. І калі вы бачыце, як у беларускіх гарадах хтосьці раздае “георгіеўскія стужкі”, збірае “гуманітарку для байцоў СВА” і ладзіць іншыя прарасійскія шабашы, будзьце ўпэўнены — без агентуры з Дома Масквы не абышлося. Доказы таму сабралі нашы калегі з “Бюро Медыя”. Чаму Дому Масквы так утульна ў Мінску і агулам у Беларусі і што ставяць сабе мэтай яго супрацоўнікі? Што з сябе ўяўляюць мерапрыемствы, якія арганізоўвае ці курыруе Дом Масквы ў Мінску, і колькі гэта каштуе? Якія беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць з ДМ, якую небяспеку нясе дзейнасць гэтай расійскай структуры для Беларусі і пры чым тут ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us