Episode Details

Back to Episodes
Андрэй Махоўскі. Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем?

Андрэй Махоўскі. Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем?

Published 1 month, 3 weeks ago
Description
У Расіі працягваюць гарэць не толькі лагістычныя хабы Wildberries, але і НПЗ. Адпаведна, патрэба як цывільных спажыўцоў, так і (што нават больш важна) расійскага войска ў беларускім паліве застаецца нязменна павышанай. Але што дзіўна — апошнім часам пастаўкі гэтага паліва ў Расію значна зменшыліся. Затое вырас курс долара, і трымаецца вышэй за 3 рублі. Чаму пастаўкі беларускага паліва ў Расію зменшыліся і як гэта ўплывае на папаўненне беларускага бюджэту? Што адбываецца з курсам долара ў Беларусі і як гэта звязана з сітуацыяй у расійскай эканоміцы? Чаму зняцце амерыканскіх санкцый не дапамагло беларускай “калійцы” і хто выйграе ў бітве за ўраджай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us