Episode Details
Back to Episodes
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ўжо 20 гадоў угаворвае беларусак нараджаць — а яны ўсё ніяк
Published 2 months ago
Description
Чыноўнікі плануюць прывязаць дапамогу на дзіця да трох гадоў да даходаў сям'і. "Вы рэальна думаеце, што я не нараджаю дзяцей праз малую дапамогу?!" — адказвае адна з беларусак. І дадае, што стымуляваць нараджальнасць трэба абсалютна па-іншаму.
Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра Арыну Сабаленка, якая першай з беларусак з'явілася на вокладцы часопіса Time. Пра што кажа яе поспех на фоне яе маўчання на палітычныя тэмы? Згадаем і пра Лукашэнку, які чарговы раз пабачыў з верталёта, што а зямлі ў Беларусі нешта не так.