Episode Details

Back to Episodes
Роза Турарбекава. Тунэльнае сяброўства: як вайна перашкаджае Лукашэнку “нахіліць” ЕС

Роза Турарбекава. Тунэльнае сяброўства: як вайна перашкаджае Лукашэнку “нахіліць” ЕС

Published 2 months ago
Description
Рэжым Лукашэнкі не спыняе свае спробы наладзіць адносіны з краінамі Еўрасаюза. Асабліва са сваімі суседзямі — Польшчай, Літвой, Латвіяй. Што праўда, вельмі своеасаблівым чынам — дапамагаючы нелегальным мігрантам патрапіць з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС. І выкарыстоўваюцца для гэтага розныя метады. Найбольш распаўсюджаны апошнім часам — тунэльны. Вырытыя невядомым чынам тунэлі раней знаходзілі пад беларуска-літоўскай і беларуска-польскай межамі, а днямі такі ж знайшлі пад мяжой з Латвіяй. Такі вось гібрыдна-тунэльны спосаб наладзіць добрыя адносіны. Чаму рэжым не перастае правакаваць суседзяў нелегальнай міграцыяй і ці ёсць спадзевы наладзіць адносіны з ЕС да сканчэння вайны ва Украіне? На якой стадыі сёння знаходзяцца адносіны паміж офісам Зяленскага і беларускімі дэмсіламі, і ці ўзрасла верагоднасць таго, што афіцыйны Мінск можа быць далучаны да мірных перамоў па Украіне? Ці існуе верагоднасць змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі, і на што разлічваюць тыя, хто выпраўляе ў падарожжы па краінах ЕС Канапацкую? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us