Episode Details

Back to Episodes
Анастасія Лузгіна. Беларусы больш купляюць імпартнае. Чаму растуць цэны, рэзервы і крэдыты?

Анастасія Лузгіна. Беларусы больш купляюць імпартнае. Чаму растуць цэны, рэзервы і крэдыты?

Published 2 months ago
Description
У Беларусі абнавіліся паказчыкі інфляцыі, растуць золатавалютныя рэзервы, але пры гэтым беларускі рубель слабее да долара. На гэтым фоне Нацбанк змякчыў патрабаванні да крэдытаў на куплю беларускіх тавараў, а Беларусбанк прапануе іпатэку пад 1%. Тым часам імпарт спажывецкіх тавараў працягвае расці, а доля беларускіх тавараў у продажах не павялічваецца. І нават у рэгіёнах улады хочуць "максімальна сцерці адрозненні паміж горадам і вёскай" — у тым ліку праз аднолькавае напаўненне крамаў. Чаму растуць рэзервы, але слабее рубель? Чаму беларусы ўсё часцей выбіраюць імпартнае і што адбываецца з унутраным спажываннем? І ці сапраўды танныя крэдыты і аднолькавыя крамы ў горадзе і вёсцы могуць змяніць сітуацыю? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us