Episode Details

Back to Episodes
Павел Латушка. “У нас сябры розныя”: хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі

Павел Латушка. “У нас сябры розныя”: хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі

Published 2 months ago
Description
Канферэнцыя “Новая Беларусь” пачалася з пікероўкі паміж Паўлам Латушкам і Віктарам Бабарыкам. Нагодай сталі пераказаныя апошнім словы “сяброў з Беларусі”, якім “нецікава, чым жыве эміграцыя”. Але спрачаліся на канферэнцыі не толькі пра тое, якія ў каго сябры. Казалі пра перамовы з Лукашэнкам і перспектывы правядзення “Мінска-3”. Пра прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці і падрыхтаваныя яму “падарункі”. Вось толькі пра тое, калі тая адказнасць Лукашэнку дагоніць і калі мы зможам вярнуцца на радзіму, адказу не атрымалі. Шмат толькі чулі пра “акно магчымасцей”. Ці сапраўды ад таго, у каго якое кола сяброў, залежыць і тое, якую пазіцыю палітыкі займаюць у сваёй дзейнасці, і хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі? Чым адметная новая ініцыятыва Бабарыкі і ці бачыць Латушка магчымасці супрацы з ім у межах гэтай ініцыятывы? Ці далёка Лукашэнка ад крымінальнай адказнасці, і якога “акна магчымасцей” чакае Латушка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us