Episode Details
Back to Episodes
Адстаўка: чаму Шаціліна пайшла ў адстаўку і якая Місія патрэбна ва Украіне
Published 2 months ago
Description
Як кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна адпрацавала ўсяго год. Але менавіта ў гэты год адбыўся візіт Святланы Ціханоўскай і яе сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У гэты ж час Місія нарэшце займела ўласнае памяшканне ў Кіеве. З іншага боку, не відаць, каб за гэты час адбыліся нейкія зрухі ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ва Украіне, не было знойдзена паразуменне ні з добраахвотнікамі, ні з мясцовымі дыяспарнымі супольнасцямі ды ініцыятвамі. І ў выніку выглядае на тое, што ў кіраўніцы Місіі ўзніклі непаразуменні і з Офісам Ціханоўскай ды Аб’яднаным пераходным кабінетам…
Што было зроблена за год працы на пасадзе кіраўніцы Місіі і чаму не атрымалася вырашыць галоўныя праблемы беларусаў ва Украіне? Ці праўда, што ў Місіі не атрымалася паразумецца з большасцю мясцовых суполак беларусаў і з добраахвотнікамі? Чаму так адбылося? Што стала прычынай сыходу Шацілінай ў адстаўку, і ці пяройдзе яна цяпер у апазіцыю да Офіса і АПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна