Episode Details

Back to Episodes
Андрэй Казакевіч. Беларусь у NATO: ці магчымыя “дыялог” з рэжымам і адыход ад Масквы

Андрэй Казакевіч. Беларусь у NATO: ці магчымыя “дыялог” з рэжымам і адыход ад Масквы

Published 2 months ago
Description
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, рэжым далей закручвае гайкі, пазбаўляючы не толькі рэшткаў свабоды беларусаў, але і магчымасці дзейнасці амбасад заходніх краін. Супрацьстаянне з Еўрасаюзам і Украінай працягваецца і перыядычна ўзмацняецца, праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію пашыраецца. У гэтых варунках усё часцей гучаць размовы пра неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, перамоў з рэжымам, адцягнення яго (хаця б рукамі амерыканцаў) ад Расіі. Што на сёння выглядае калі не спробай “адбельвання рэжыму”, то па крайняй меры малаверагодным. Ці існуе ў беларусаў рэальная магчымасць нацыянальнага дыялогу і ці варта сёння ўвогуле пра гэта казаць? Ці працягваецца перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам і якія яго магчымыя вынікі? Ці адпусціць Масква Беларусь і ці прымуць нашу краіну ў NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us