Episode Details

Back to Episodes
Арцём Шрайбман. Пра будучае дэмсіл, Лукашэнкі і перамоў з Вашынгтонам

Арцём Шрайбман. Пра будучае дэмсіл, Лукашэнкі і перамоў з Вашынгтонам

Published 2 months, 1 week ago
Description
Дэмсілы збіраюцца на чарговую канферэнцыю “Новая Беларусь”, якая пройдзе ў Варшаве 8–9 жніўня. Але выглядае на тое, што да сёлетняй гадавіны падзей 2020 года беларуская супольнасць падыходзіць структурна і арганізацыйна аслабленай і з вялікім наборам праблем, якія не толькі не вырашаюцца, але і назапашваюцца. І ўсё адбываецца на фоне запавольвання перамоў паміж Вашынгтонам і Мінскам, узмацнення ваеннай пагрозы як з боку Беларусі, так і для Беларусі. У якім стане і з якімі вынікамі падыходзяць дэмсілы да чарговай гадавіны падзей 2020 года, і на што ім варта было б найперш звяртаць увагу ў будучым? Чаму так і не знялі з “ручніка” перамоўны працэс Мінска з Вашынгтонам, і ці чакаць паездкі Лукашэнкі да Трампа? Як змяняецца Еўрасаюз пасля іспанскага міграцыйнага крызісу, і чаму Лукашэнка не пакіне ў спакоі з’ехаўшых за мяжу беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us