Episode Details

Back to Episodes
Яўген Магда. Як удары па Wildberries уплываюць на Лукашэнку і рэтранслятары

Яўген Магда. Як удары па Wildberries уплываюць на Лукашэнку і рэтранслятары

Published 2 months, 1 week ago
Description
Украіна дагэтуль не атрымала ракет да амерыканскай сістэмы “Пэтрыёт”. Гэта не паўплывала на ўдары ўглыб расійскай тэрыторыі, але значна зменшыла магчымасці па абароне ўкраінскіх гарадоў. І наноў паставіла пытанне пра колькасць “козыраў” у кожнага з бакоў у магчымых мірных перамовах. На якія так марыць патрапіць Лукашэнка. Разлічваючы на падтрымку з боку ці то Пуціна, ці то Трампа. Кіеў у гэтым пытанні (калі яно ўвогуле ўзнікне) нібыта аддае перавагу дэмсілам, але і з імі апошнім часам супраца не асабліва пашыраецца. Не кажучы ўжо пра вырашэнне праблем беларусаў, якія жывуць ва Украіне, і беларускіх добраахвотнікаў… Чаму ў Зяленскага не атрымліваецца знайсці ракеты для сістэм СПА і ці не з’яўляецца гэта сітуацыя своеасаблівым прымусам Кіева да ўступак Маскве? На якім узроўні эскалацыі спыніліся адносіны паміж Кіевам і Мінскам, і чаго чакаць далей? Чаму няма працягу адносін Кіева з дэмсіламі, і што сёння з тымі беларускімі дэмсіламі адбываецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us