Episode Details

Back to Episodes
Святлана Ціханоўская. Шосты год змагання: ці ёсць дэмсілам чым пахваліцца?

Святлана Ціханоўская. Шосты год змагання: ці ёсць дэмсілам чым пахваліцца?

Published 2 months, 1 week ago
Description
Набліжаецца 9 жніўня — ужо шостая гадавіна рэвалюцыі 2020 года і час падвядзення вынікаў на чарговай канферэнцыі “Новая Беларусь”. Але ці ёсць дэмсілам гэтым разам чым пахваліцца? Чым далей ад 2020 года, тым меншая цікавасць да беларускіх пратэстаў як з боку заходніх палітыкаў і грамадства, так і з боку саміх беларусаў. У якіх чым далей, тым больш праблем назапашваецца. Вырашыць якія бывае вельмі няпроста. А існуючыя структуры дэмсіл дапамагчы з іх вырашэннем не ў стане. Якія на сёння галоўныя выклікі стаяць перад беларусамі — як ў замежжы, так і ў Беларусі, — і ці ёсць у дэмсіл магчымасці і рэсурсы гэтыя праблемы вырашаць? На якім этапе знаходзіцца перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам, і ці ёсць разлік на тое, што “Круглы стол” магчымы ў бліжэйшы час? Ці захоўваецца вера ў “акно магчымасцей”, і як не спазніцца і скарыстацца ім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us