Episode Details

Back to Episodes
Павел Усаў. Ці адарваўся Лукашэнка ад рэчаіснасці і як дэмсілам гэтым скарыстацца

Павел Усаў. Ці адарваўся Лукашэнка ад рэчаіснасці і як дэмсілам гэтым скарыстацца

Published 2 months, 1 week ago
Description
Існуе меркаванне, што Лукашэнка адарваны ад рэальнасці, што ён не разумее настрояў беларусаў і што жыве ў свеце, які яму малююць яго набліжаныя. Праўда, кажуць гэта практычна пра ўсіх дыктатараў, што не замінае ім кіраваць сваімі краінамі дзесяцігоддзямі. На фоне размоў пра Лукашэнку і адарванасць ад рэальнасці Каардынацыйная рада ўхваляе рашэнне аб правядзенні “Круглага стала” з прадстаўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму. Што выглядае досыць дзіўна ў сённяшняй рэчаіснасці… Ці можна сцвярджаць, што Лукашэнка жыве ў сваім, адарваным ад рэчаіснасці, пухіры, і ў чым сёння гэта праяўляецца? Як з гэтай адарванасцю стасуюцца падтрымка рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны, рэпрэсіі ўнутры краіны і цікавасць да Лукашэнкі з боку Трампа? Ці магчымы сёння Круглы стол з прадстаўнікамі рэжыму, і як выглядаюць тыя, хто спадзяецца адарваць Лукашэнку ад Масквы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us