Episode Details

Back to Episodes
Вольга Лойка. Пра брэсцкія гастролі Лукашэнкі, Коўла і аднаўленчыя трэнды ў эканоміцы

Вольга Лойка. Пра брэсцкія гастролі Лукашэнкі, Коўла і аднаўленчыя трэнды ў эканоміцы

Published 2 months, 1 week ago
Description
Пачалася ўборачная кампанія, і Лукашэнка традыцыйна заняўся любімай справай — падарожнічае па палях і прадпрыемствах рэгіёнаў і дае каштоўныя парады ўсім наўкол па ўсіх магчымых тэмах. На мінулым тыдні пашчасціла Брэсцкай вобласці. Найперш аграрыям, але і “Савушкін прадукт” не застаўся без увагі сталічнага гастралёра. Адметна, што гэтая паездка адбывалася ў час, калі, па словах кіраўніка Нацбанка Галоўчанкі, ва ўсёй “эканоміцы назіраецца аднаўленчы трэнд”. Калі не ўлічваць тыя бізнесы, якія былі нейкім чынам звязаны з расійскім Wildberries. Чым адметныя паездка Лукашэнкі да аграрыяў Брэстчыны і яго візіт на “Савушкін прадукт”? Што за “аднаўленчыя трэнды” назіраюцца ў эканоміцы, і чаму да гэтага часу не запрацаваў склад Wildberries у Беларусі? Ці варта чакаць у Беларусі вялікую колькасць працоўных мігрантаў, і якімі сігналамі абменьваюцца Мінск з Вашынгтонам і Бруселем? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us