Episode Details
Back to Episodes
Уладзімір Жыгар. Дэталі для “Арэшніка”: як санкцыі “штурхаюць” Беларусь у Расію
Published 2 months, 2 weeks ago
Description
Хоць Лукашэнка і прызнае сябе суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, але наўпроставы ўдзел працягвае адмаўляць. Тым не менш, BELPOL мае дакументы, якія даказваюць, што Беларуская чыгунка, Мінабароны, Белінтэртранс былі задзейнічаны ў перакідванні расійскіх войскаў да мяжы з Украінай, а сёння расійкія ракеты “Арэшнік” у значнай ступені складаюцца з беларускіх дэталяў.
Што даказваюць выкладзеныя BELPOL дакументы пра саўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў нападзе на Украіну, калі Лукашэнка і так прызнае сябе суагрэсарам? Ці рэальна пагражае беларускім прадпрыемствам 21-ы пакет санкцый, і што адбываецца з рэтранслятарамі ўздоўж украінскай мяжы? Як будзе змяняцца санкцыйная палітыка ЕС і ці ўплывае на яе пазіцыя прыхільнікаў перамоў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар