Episode Details

Back to Episodes
Вольга Дабравольская. Рэпрэсій няма: чаму беларусам надалей адмаўляюць у міжнароднай абароне?

Вольга Дабравольская. Рэпрэсій няма: чаму беларусам надалей адмаўляюць у міжнароднай абароне?

Published 2 months, 2 weeks ago
Description
Сітуацыя з наданнем міжнароднай абароны ў Польшчы не становіцца больш зразумелай: палітыкі кажуць, што стаўленне да беларусаў не змянілася, а чыноўнікі міграцыйнай службы на запыты юрыстаў і журналістаў кажуць пра “паляпшэнне сітуацыі ўнутры Беларусі”. І гэта на фоне іншых праблем: ад складанасцей з атрыманнем пенсій да выбару паміж афармленнем пастаяннага віду на жыхарства і статусам доўгачасовага рэзідэнта… Ці сапраўды заяўнікам на міжнародную абарону працягваюць прыходзіць адмоўныя рашэнні з такім абгрунтаваннем: паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі? Што на гэта кажа кіраўніцтва міграцыйнай службы і ці ёсць магчымасць у беларусаў пераламіць сітуацыю на сваю карысць? Як дамагчыся выплаты беларускай пенсіі ў Польшчы і як правільна выбраць паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статусам доўгачасовага рэзідэнта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us