Episode Details

Back to Episodes
Аліса Рыжычэнка. Куды знікаюць золатавалютныя рэзервы і працоўныя рукі

Аліса Рыжычэнка. Куды знікаюць золатавалютныя рэзервы і працоўныя рукі

Published 2 months, 2 weeks ago
Description
Другі месяц запар золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца. Калі на 1 чэрвеня яны складалі 15 мільярдаў 37,6 мільёнаў долараў, то ўжо праз месяц золатавалютныя рэзервы знізіліся на 881,8 мільёна. Паводле прагнозаў Нацбанка, да канца 2027 года гэты рэзерв не павінен быць ніжэйшым за 12,8 мільярдаў долараў. Але скарачаюцца не толькі золатавалютныя рэзервы: з краіны працягваюць выязджаць людзі, працоўныя мігранты ехаць у Беларусь не спяшаюцца, а вяртаць тых, хто выехаў праз пагрозу рэпрэсій, рэжым не збіраецца. Ці паўплывае на Мазырскі НПЗ тое, што прадпрыемства трапіла ў 21-ы санкцыйны пакет, і як змяняецца санкцыйная палітыка Еўропы ў дычыненні да Беларусі? Чаму скарачаюцца золатавалютныя рэзервы і ці здолее Нацбанк выканаць свае прагнозы? Чаму працоўныя мігранты па-ранейшаму не спяшаюцца ў Беларусь і чаму так шмат людзей звальняюць за прагулы? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us