Episode Details
Back to Episodes
Роза Турарбекава. Што азначаюць сігналы, якімі абменьваюцца Коўл і Лукашэнка
Published 2 months, 2 weeks ago
Description
Пастаянны прадстаўнік Мінска ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў пра рэгулярныя сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам — “фактычна раз на 7–10 дзён”. Паводле яго слоў, некалькі дзён таму для Лукашэнкі “былі сфармуляваны чарговыя пэўныя прапановы з боку ЗША”. А той у адказ “даў адпаведныя даручэнні тым структурам, якія займаюцца рэалізацыяй гэтых прапаноў”. Апроч таго, Лукашэнка, апісваючы “абставіны, што складваюцца” з ЗША, назваў дынаміку і перспектывы беларуска-амерыканскіх стасункаў “неблагімі”.
Ці можна казаць, што перашкоды, якія сталі прычынай паўзы ў перамовах, пераадолены і варта бліжэйшым часам чакаць Коўла ў Мінску? Што магло быць прычынай запавольвання перамоўнага трэку ЗША з Мінскам, і ці мае дачыненне да змены ў перамовах набліжэнне Саміту міру? Ці атрымаецца ў Трампа знайсці новых “добрых хлопцаў” у Іране для новых перамоў, і чаго чакаць ад “пякельных санкцый” ЗША супраць Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай