Episode Details

Back to Episodes
Павел Латушка. Чаму Кіеў палохае Лукашэнку лавай падсудных, а Варшава не верыць Мінску

Павел Латушка. Чаму Кіеў палохае Лукашэнку лавай падсудных, а Варшава не верыць Мінску

Published 2 months, 2 weeks ago
Description
Віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі не выключае, што Крэмль зноў вырашыць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну ці для ваенных правакацый у дачыненні да ЕС. А ў такім выпадку, па яго словах, Польшча і NATO “адкажуць”. І гэта ў адказ на тое, што ўсяго некалькі дзён таму лукашэнкаўскі МЗС фактычна ўратаваў Польшчу ад тэракта, своечасова пра яго папярэдзіўшы польскія спецслужбы! Чаму польскі бок з недаверам ставіцца да папярэджанняў з Мінска і што за гэтай “дапамогай” з Беларусі можа хавацца? Ці апраўданыя перасцярогі міністра Сікорскага наконт расійскай пагрозы з тэрыторыі Беларусі суседнім краінам і як гэта можа паўплываць на стаўленне палякаў да беларусаў? Ці будзе крымінальная справа супраць Лукашэнкі ва Украіне, і што змяняе інфармацыя Кіберпартызан адносна Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us