Episode Details

Back to Episodes
Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі

Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі

Published 3 months, 1 week ago
Description
Прайшло ўсяго некалькі дзён пасля трагедыі на тэрыторыі Расіі з аўтобусам, у якім беларускіх дзяцей везлі на адпачынак на мора, як чарговы аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў пад удар беспілотніка. Ізноў жа, фактычна на тэрыторыі Расіі. Гэтым разам, на шчасце, абышлося без загінулых. Хоць пацярпелыя, нібыта, былі і ў другім аўтобусе. Хто здзейсніў атаку, дакладна невядома. Але прапагандзе, як расійскай, так і беларускай, доказы не спатрэбіліся — адразу была абвінавачана Украіна. Хоць ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых чыноўнікаў, таго ж кіраўніка Саўбеза Вальфовіча, такіх абвінавачванняў не прагучала. Затое з’явілася інфармацыя, таксама неафіцыйная, што рэтранслятары выключыў не Лукашэнка, а ўкраінскія беспілотнікі… Супадзеннем ці спланаванай акцыяй сталі ўдары па беларускіх аўтобусах з турыстамі, і якія мэты ў выпадку наўмысных дзеянняў былі ў арганізатараў гэтых удараў? Ці дастаткова заяў Кіева аб недатычнасці да гэтых атак, каб даказаць сваю пазіцыю, і чаму Кіеў не хоча сам агучыць інфармацыю пра “выключэнне” рэтранслятараў? Як ва Украіне ўспрымаюць дыскусіі сярод беларусаў адносна стаўлення да магчымых удараў УСУ па аб’ектах вайсковай інфраструктуры ў Беларусі, і як апошнія падзеі мяняюць індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us