Episode Details

Back to Episodes
Павел Латушка. Пра Сі як гаранта беларускага суверэнітэту і вызваленне палітвязняў

Павел Латушка. Пра Сі як гаранта беларускага суверэнітэту і вызваленне палітвязняў

Published 3 months, 2 weeks ago
Description
Развагі пра тое, што стала нагодай для паездкі Лукашэнкі ў Кітай — неабходнасць займець абарону ад Пуціна ці паскардзіцца на дзеянні Украіны, — атрымалі нечаканы адказ: найперш ехаў ён на выпускны Мікалая. І хоць сустрэча з Сі Цзіньпінам была, і з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта размаўлялі (нават дрэва пасадзілі), але ўсё гэта нібыта было для фону. Пакуль жа Лукашэнка святкаваў атрыманне Мікалаем дыплома, ізноў узнікла непаразуменне з рэтранслятарам ля мяжы з Украінай, а ў Мінску адмянілі парад 3 ліпеня. Ці можна лічыць “сяброўскую” сустрэчу з Сі і пасадку дрэва на тэрыторыі Пекінскага ўніверсітэта падставай для паездкі ў Кітай на дзяржаўныя грошы? Ці змянілася за апошні год успрыманне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі еўрапейскімі інстытуцыямі і які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады бяспекі ААН? Што мяняе ў сітуацыі з рэтранслятарамі факт іх “выключэння” ўкраінскім бокам і вызваленне рэжымам 32 зняволеных? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябрам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us