Episode Details

Back to Episodes
Аліса Рыжычэнка. Ад крызісу рынку нерухомасці да валютных абмежаванняў: што адбываецца

Аліса Рыжычэнка. Ад крызісу рынку нерухомасці да валютных абмежаванняў: што адбываецца

Published 3 months, 1 week ago
Description
Эканамічны вынік ад паездкі за дзяржаўны кошт у Кітай палітычна-эканамічнага коміваяжора Лукашэнкі не ўражвае. Ці нам не пра ўсе падпісаныя кантракты гавораць, ці гэтым разам на эканамічны эфект разліку і не было. У адрозненне ад Інданэзіі, куды Лукашэнка не паспеў прыехаць, калі адразу стала вядома пра кантракт на 50 мільёнаў долараў. Здавалася б, для дзяржавы сума смешная, але, магчыма, гэта толькі пачатак… Дарэчы, кажуць, у Беларусі моцна абваліліся кошты на арэнду камерцыйнай нерухомасці. І нібыта гэта — толькі пачатак крызісу ўсяго рынку нерухомасці. Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай з эканамічнага пункту гледжання і ці варта хваліцца кантрактамі на суму ў 50 мільёнаў долараў з такой краінай, як Інданэзія? Што адбываецца з коштамі на арэнду камерцыйнай нерухомасці і ці сапраўды гэта прыкмета блізкага крызісу ўсяго рынку нерухомасці? Ці варта беларусам чакаць праблем з бензінам, і чаму чыноўнікі працягваюць уводзіць валютныя абмежаванні? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us