Episode Details

Back to Episodes
Ад “Ладдзі роспачы” да брытанца Aaron Stainthorpe па-беларуску

Ад “Ладдзі роспачы” да брытанца Aaron Stainthorpe па-беларуску

Published 3 months, 2 weeks ago
Description
Гурт Dymna Lotva не спыняецца радаваць сваіх прыхільнікаў. Так, 18 чэрвеня музыкі прэзентавалі кліп на песню “Ладдзя роспачы” (паводле Караткевіча). Які здымалі ў рэальнай шахце і на рэальнай падземнай рацэ. Больш за тое, у запісе песні і ў здымках кліпа (там ён у ролі Перавозчыка) узяў удзел брытанец Aaron Stainthorpe — сусветная зорка дум-метала. Частку партыі яго папрасілі заспяваць па-беларуску, і брытанец адказна вывучаў беларускае вымаўленне. Але на гэтым сюрпрызы не сканчаюцца… Як рыхтаваўся і праходзіў запіс “Ладдзі роспачы” і чаму да ўдзелу запрасілі брытанскую зорку дум-метала? Як абіралі месца для здымак кліпа і як хутка чакаць новых відэапрэм’ер? Чаму рэжым так упарта пераследуе вакалістку гурта, шыючы ёй новыя “статусы”, і што ў Dymna Lotva з канцэртамі і турамі сёлета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva — Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us