Episode Details

Back to Episodes
Роза Турарбекава. Як “ультыматум Зяленскага” ўплывае на перамовы Коўла з Лукашэнкам

Роза Турарбекава. Як “ультыматум Зяленскага” ўплывае на перамовы Коўла з Лукашэнкам

Published 3 months, 2 weeks ago
Description
Перамовы ЗША і Ірана сарваныя праз (хто б мог падумаць!) нястрыманасць Дональда Трампа. Хаця не выключана, што іранская дэлегацыя толькі і чакала магчымасці годна сысці. У той жа час прадстаўнікі Крамля, але не сам Пуцін, заяўляюць пра гатоўнасць да перамоў з ЕС. Зразумела, датычна вайны ва Украіне. Зяленскі ж кажа, што ніякіх перамоў без Украіны быць не можа, а тых, хто сядзе за стол, будзе вызначаць Кіеў. А вось хто вызначае тых, што выйдуць на волю з-за лукашэнкаўскіх кратаў, дагэтуль невядома. Хоць Джон Коўл і анансаваў вызваленне значнай колькасці палітвязняў бліжэйшым часам. Чым небяспечная сітуацыя з перамовамі ЗША і Ірана і ці варта разлічваць, што бакі прыйдуць да паразумення і пагаднення? Ці сапраўды Расія гатова пачаць перамовы па спыненні канфлікту ва Украіне, на якія ўступкі гатовы Кіеў і Брусель, якое ў гэтым працэсе месца Беларусі? Ці ўплывае “ўльтыматум Зяленскага” на перамовы Вашынгтона і Мінска і наколькі павялічылася пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us