Episode Details

Back to Episodes
Станіслаў Салавей. Ці сапраўды ля мяжы з Беларуссю стаіць чарга медыкаў “на вяртанне”

Станіслаў Салавей. Ці сапраўды ля мяжы з Беларуссю стаіць чарга медыкаў “на вяртанне”

Published 3 months, 2 weeks ago
Description
Віншуючы беларускіх лекараў з днём іх прафесійнага свята, Лукашэнка ў чарговы раз не стрымаўся, каб не пачаць хваліцца. Расказаў, якая выдатная сістэма аховы здароўя выбудавана ў краіне пад яго кіраўніцтвам, як шмат будуецца бальніц і колькі ў іх ложка-месцаў, якое сучаснае медыцынскае абсталяванне для іх набываецца і гэтак далей. Ва ўсё гэта, магчыма, можна было б нават і паверыць. Калі б не знаходзіліся людзі, якія рэальна глядзяць на сітуацыю ў медыцыне і аналізуюць яе. Якое насамрэч становішча з фінансаваннем медыцыны ў Беларусі і што не так з мадэрнізацыяй і будаўніцтвам медустаноў? Чаму нельга ацэньваць даступнасць атрымання медпаслуг па колькасці ложка-месцаў і ці такая ўжо бясплатная медыцына ў Беларусі? Ці сапраўды беларускія лекары мараць вярнуцца з-за мяжы на працу ў родныя медустановы і што адбываецца з падрыхтоўкай маладой смены медыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Станіслаў Салавей
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us