Episode Details
Back to Episodes
Аляксандр Кныровіч. Кароўнік як псіхатэрапія ад дронаў і "загончык беларушчыны"
Published 3 months, 3 weeks ago
Description
Лукашэнка кажа, што не трэба спяшацца з высновамі пра тое, хто атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі. І адразу ж робіць што? Правільна, высновы. А праз пару дзён едзе ў чарговы кароўнік — гэта такая псіхатэрапія ад таго, што нехта хоча ўцягнуць цябе ў вайну?
Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларусаў на канцэрце "харошых рускіх" у Варшаве і пра прэм'ер-міністра Турчына, які заклікае не глядзець на лічбы