Episode Details

Back to Episodes
Таццяна Кулакевіч.  Ад “іранскай перамогі” да беларускіх палітвязняў: куды рушыць Трамп

Таццяна Кулакевіч. Ад “іранскай перамогі” да беларускіх палітвязняў: куды рушыць Трамп

Published 3 months, 3 weeks ago
Description
Іран і ЗША ўсё ж такі падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне — Мемарандум аб узаемапаразуменні — тэрмінам на 60 дзён. Якое прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключна з Ліванам, зняцце санкцый з Ірана і стварэнне фонду аднаўлення для гэтай краіны. Залішне гаварыць, што Трамп адразу заявіў пра сваю перамогу і паабяцаў скіраваць увагу на спыненне вайны ва Украіне. Што дае надзею як на спыненне вайны і ў нашым рэгіёне, так і на тое, што цікавасць Трампа да “беларускага пытання” не згасне. Ці варта мемарандум, падпісаны ЗША і Іранам, лічыць сканчэннем вайны і ці ўспрымаюць людзі ў ЗША гэта як перамогу? Што стаіць за затрымкай чарговага візіту Коўла ў Беларусь і ці існуе пагроза зварочвання гэтага перамоўнага трэка? Як Трамп плануе вырашыць сітуацыю з еўрапейскімі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і ці сапраўды ЗША выйдзе з НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us