Episode Details

Back to Episodes
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя

Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя

Published 4 months ago
Description
11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіравання і мыслення. Гэта, як і раней, будзе для нас як магчымасцю нешта з такога становішча займець, так і нязменнай пагрозай для нашага існавання. Таму наша тоеснасць будзе на мінімальным узроўні бяспечнага, але мы яе захаваем насуперак усяму да лепшых часоў. Якія некалі абавязкова будуць, перакананы Аляксей Бацюкоў. Пра тое, чаму беларусы так і не вызначыліся са сваёй ідэнтычнасцю і тоеснасцю, ці гатовыя мы змагацца за сваё са зброяй у руках, і як захаваць сябе, знаходзячыся на разломе дзвюх цывілізацыйных форм мыслення, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Бацюковым.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us